Еўлгчы

Еўлічы - вялікая вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці, дзе 16 мая 1911 года нарадэіўся Васіль Вітка (Цімох Ва-сільевіч Крысько), мой бацька.

Паселішча складалася 3 чатырох вуліц-пасёлкаў - з трох паралельных і адной бакавой. Бабка Марыя Міхайлаўна Крысько жыла з цёткай Тасяй і яе сям'ёй у першым пасёлку.

Аднойчы бацька павёў нас на месца свайго нараджэння - у закінутыя Старыя Еўлічы, што знаходзіліся ў некалькіх кіламетрах ад Новых.

Стары еўліцкі вятрак стагнаў пад ветрам. Я, эабіўшыся ў куточак, гадзінамі сачыў, як круціліся жорны і цёк струменьчык мукі. Белы ад пылу стары Берасневіч соваўся, як вядзь-мак. Асаблівы Знак ягонага даверу да нас, хлап-чукоў, - даць паставіць крылы млына на вецер.

На другім баку пасёлка, насупраць старога ветрака, была адэіная ў Еўлічах крынічка і невялічкая сажалка, зарослая аерам і асакой. Малы памер (з невялікі пакойчык), глей і багністае дно не палохалі дзецей, якія асцярожна, стараючыся не скаламуціць ваду, купаліся тут.

На сажалку прыляталі качкі і кулікі, было шмат іншай жыўнасці. Непадалёк па поплаве паважна хадзілі буслы. Ні млына, ні сажалкі цяпер няма, а крынічку разбурылі меліяратары. Засталася толькі куча бруду.

Кожны наш прыеэд у Еўлічы суправаджаўся пэўным рытуалам: бабка выстаўляла на стол два эбанкі сырадою, і мы з бацькам іх урачыста выпівалі (мама з Наталкай сырадою не любілі).

Неўзабаве на стале э'яўляліся вялізная міса з халодным кіслым малаком і смяшанаю, бульба, яечня з салам, цыбуля з каўбасою, пальцам пханаю, бліны-таркаванцы, віно ці гарэлка. Прыходзілі госці, пачыналася размова...

Загрузка...