Я з гонарам магу лічыць сябе інтэлігентам у пятым пакаленні, праўда... неафіцыйна. Бацька не хлусіў, калі пісаў у сваіх "Тытулах", што першы
Пачаў мой прадзед рыжы
I ледзьве-ледзьве ў воласці
Накрэмзаў першы крыжык,
А з таго дня ён "пісарам"
Вярнуўся ўжо дадому...
Ад ягонай мянушкі пайшлі прозвішчы нашых родзічаў - "Пісаравы", "Пісарчукі" - як вяс-ковыя, так і сапраўдныя.
А дзед, што "ліха матары"
Казаў за кожным словам,
Палаў у "губернатары ",
Бо лаяў адмыслова...
Мой дзед, Васіль Максімавіч, быў ужо першым вясковым грамацеем - "некалі аж тры зімы хадэіў у воласць у школу", збіраў і выменьваў кнігі, дзе мог. Кожны дэень чытаў уголас для сям'і, сяброў, суседзяў многа год запар. Амаль усё жыццё чытаў па-майстэрску, артыстычна. Цімашок, "стуліўшыся на палку пад старым кажухом", слухаў беларускую, рускую і польскую класіку. Шмат гадоў пазней успамінаў: "Маю ж асаблівую пашану да бацькі выклікала тое, што ў нашай хаце, колькі я памятаю, ніколі не зводэіліся кнігі... I калі надаралася вольная часіна, у хаце... усю ноч міргала газоўка. Пры яе сляпым святле бацька чытаў уголас. Ахвотнікі паслухаць знаходзіліся. Часта да позніх пеўняў вокам не мог Звесці і я, хоць бацька думаў, што я сплю..."
Дэед далучыў да вялікай культуры мноства людзей, і, калі пачалі ўтварацца калектыўныя гаспадаркі, гэтыя людзі абралі яго старшынёю калгаса за мудрасць і адукаванасць. Мой дзядуля ўмеў усё: "падбіваў і латаў просты і грубы абутак людзей... Рабіў ткацкія варштаты. Змайстраваў такарны станок і выточваў верацёны. Ну, а пра шавецтва і гаварыць не прыходзілася. . . Ён шыў не адны ялавыя, а і самыя шчыгульныя хромавыя боты. І яшчэ адна спецыяльнасць была ў яго, патрэбная людзям: ён лячыў хворых. І хоць запас яго медыцынскіх ведаў абмяжоўваўся адной-адзінай кнігай, прынесенай з вайны, "Пособие для военных фельдшеров", ён, як прызнавалі многія, ведаў, што да чаго і нават мог лацінскімі літарамі напісаць рэцэпт". Такім чынам, я быў ужо другім медыкам у нашым радаводзе.