Не спадабаўся выраз твару

У сталым узросцв бацька рэдка мог выбрацца ў лес, але любіў гуляць у Купалаўскім скверы. Аднойчы пад вечар, калі ён ішоў, абапіраючыся на ядлоўцавы посах, насустрач беглі два падлеткі і брудна лаяліся. Вітка зрабіў ім заўвагу.

Адзін з нягоднікаў падскочыў да старога і з усяго маху ўдарыў яго пад дых.

Мне нічога не сказалі, хаця я званіў бацькам штодзень. Толькі праз два дні, калі я наведаў іх, мама паціху паведала мне пра гэта.

Я аглядзеў бацьку і прапанаваў пару дзён пагуляць разам у скверы. Яму не спадабаўся выраз майго твару, і ён адмовіўся ад суправаджэння.


Загрузка...