ПАД ПЕСНІ ВЕСНАВЕЯ

Набліжаліся мае 60-ыя ўгодкі. Вырашыў выдаць кніжку выбраных казак. Назва якая? Канечне, „Зайцаў кажушок” з прысвячэннем светлай памяці Васіля Віткі.

Яна прыспела к юбілею. 27 лютага 2004 года ранкам пазваніў з Мінска Мікола Чарняўскі, павіншаваў з днём нараджэння, папрасіў прабачэння за тое, што не можа быць на ўрачыстасці, і прачытаў свой верш-экспромт:

Пад песні веснавея

Налі па беражок...

А нас няхай сагрэе

Твой „Зайцаў кажушок”!

Адну з кніжак я падарыў сыну Васіля Віткі — Вісарыёну Цімафеевічу Крысько, а заадно і падахвоціў яго напісаць успаміны.


Загрузка...