Кавуны на дарозе

3 Краўчанкамі многа гадоў мы жылі ў адным доме: Усевалад Ігнатавіч сябраваў з бацькам , а маці — з мілай цёткай Дусяй - Еўдакіяй Емяльянаўнай, якая выдавала мне з Наташай кнігі ў бібліятэцы Саюза пісьменнікаў. Помшо крыху трагікамічную гісторыю, што адбылася з дзядзькам Севам.

Аднойчы восенню, у суботу, ён зайшоў нас:

- Збірайся, Ціма, паехалі ў Каралішчавічы _ "Масквічок" гатовы, я кавуноў накупіў і яшчэ сяго-таго. Адпачнем, а заўтра вечарам вернемся. I Віліка бяры.

Але ў бацькі былі рэдакцыйныя справы, і ён паабяцаў, што прыедзе пазней. Усевалад Ігнатавіч паехаў, а бацька праз гадзіну дабіраўся на аўтобусе.

Ад шашы да Дома творчасці — кіламетры тры па гравійцы. За паваротам дарогі мы ўбачылі перавернуты дагары коламі "Масквіч". Навокал валяліся розныя рэчы: адзенне, бутэлькі, кнігі, паперы і... кавалкі ўшчэнт разбітых кавуноў. Гаспадар машыны сядзеў, збялелы як палатно і, гледзячы некуды паверх дрэў, еў кавуны.

Бацька падскочыў да яго, пачаў трэсці, крычаць, паіць карвалолам. Калі дзядзька Сева апамятаўся, яны пайшлі далей разам.

Машыну паднялі добрыя людзі, яна аказалася непашкоджанаю...

Другі выпадак. Калі ў 1958 годзе я здаваў дакументы ў прыёмную камісію медінстытута, непрыемна ўразіла мяне заўвага сакратара, што я буду паступаць на агульнай аснове, бо не маю льгот: не хапіла аднаго месяца рабочага стажу.

У роспачы я вярнуўся дамоў і ў двары спаткаў Усевалада Ігнатавіча:

- Ты чаго, Вілік, такі невясёлы?

Я ўсё расказаў яму.

- Не бяда. Думаю, што ўсё абыдзецца.

Пад вечар ён прынёс мне даведку - дадатак да працоўнай кніжкі, што я больш за месяц працаваў у часопісе "Бярозка" карэктарам. На шчасце, даведка не спатрэбілася, але дабрыню дзядзькі Севы я помню ўсё жыццё.


Загрузка...