Гасцінны дом

Дзе б ні жыў бацька, ён меў многа сяброў-пісьменнікаў. Яны заходзілі да нас і падоўгу вялі размову пра літаратуру, пра жыццё.

Сяброўства бацькі з Яўхімам Коханам, таленавітым паэтам-лірыкам, пачалося яшчэ ў юначыя гады. Разам друкавалі свае першыя вершы ў дадатку "Вясна" да газеты "Камуніст", дзе рэдактарам быў Міхась Лынькоў.

У 30-ыя гады Яўхім Іванавіч не па сваёй волі апынуўся ў Расіі. Пасля вайны сябры знайшлі адзін аднаго, перапісваліся, некалькі разоў Кохан прыязджаў да нас. Тады з бацькам яны падоўгу ўспаміналі Лынькова, Мікуліча, іншых сяброў, сваю маладосць і Бабруйск...

Наш стары дом доўга памятаў сціплага, глыбока інтэлігентнага Пятра Глебку, ягоную дачку Ларысу, Яна Скрыгана з Ганнай Міхайлаўнай, Янку Брыля з Нінай Міхайлаўнай, добрую Ядвігу Паўлаўну Навуменка.

Не абмінаў нашага дома і Максім Танк. Яўгена Іванавіча - прыгожага, высокага і зграбнага чалавека - я ведаў і любіў з маленства. Ен быў сапраўднаю душою застолля.

3 Уладзімірам Дубоўкам мы пазнаёміліся ў 1958 годзе, калі ён вярнуўся ў свае родныя мясціны пасля дваццацівасьмігадомай ссылкі. Гэта ён яшчэ ў 20-ыя гады XX стагоддзя напісаў свае знакамітыя радкі, прысвечаныя роднай краіне:

О, Беларусь, мая шыпшына,

Зялёны ліст, чырвоны цвет,

У ветры дзікім не загінеш,

Чарнобылем не зарасцеш!.

Дубоўка быў цудоўны чалавек, з глыбокімі і добрымі вачыма. Ягонае аблічча, што нагадвала мне легендарнага волата - князя Усяслава Чарадзея - я ўспамінаю да гзтага часу.

Некалькі лістоў, кніг, падораных нам, фотапартрэт з аўтографам захаваліся дагэтуль. Дарэчы, на "Палескай рапсодыі", Дубоўка напісаў: "... на ўспамін аб нашым спатканні, каб яно было не апошнім".

На шчасце, мы бачыліся з ім яшчэ не раз, хаця Уладзімір Мікалаевіч стала жыў у Маскве.. .



Загрузка...