ЗАГЛАЖВАННЕ ВІНЫ

Доўгія гады я адчуваў вінаватасць перад вучнямі Бастынскай школы за тое, што сарвалося абяцанае спатканне. Толькі ў 1998 годзе, калі мяне прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў, я вырашыў выправіць даўнюю памылку.

Некалькі дзён я знаходзіўся ў Лунінцы, у родзічаў жонкі. Аднойчы пазваніў у Бастынскую школу і напрасіўся на сустрэчу. У мяне перад гэтым выйшлі дзве кніжкі „Чаму Сонца рана ўстала?” і „Тры свечкі”. Некалькі гадзін мы гутарылі пра казкі і паэзію.

Дзеці падарылі мне рэчы, зробленыя сваімі рукамі. Адна — асабліва дарагая. Назваў яе, як некалі Вітка казку маю, — „Зайцаў кажушок”. Гэта ігольніца з выпіленай зайчыхай, якая шые адзенне.

Праўда, як былі малыя ўнукі, яны разламалі ігольніцу. Ды зайчыха ўсё-такі засталася і захоўваецца сярод каштоўных рэчаў...


Загрузка...