Пра пачатак вайны бацька напісаў 23 чэрвеня 1979 года: "Хоць ужо мінула столькі гадоў, а тая раніца, калі ў чатыры гадзіны ў Беластоку на нас пасыпаліся бомбы з фашысцкіх самалётаў, мабыць, не забудзецца, пакуль жыву.
3 вуліцы Чыстай, дзе мы жылі, каля самай чыгуначнай лініі, праз увесь горад я пабег на вуліцу Міцкевіча, дзе знаходзіўся Саюз пісьменнікаў.
Многія дамы ўжо зеўралі прабоінамі, некаторыя ляжалі ў руінах. Завалы цэглы, бітае шкло пад нагамі, сям-там забітыя і параненыя. Пайшлі чуткі аб бандыцкіх нападах на кватэры ваенных і савецкіх служачых ужо ў гэтую ж ноч 22 чэрвеня.
Дзіву даюся і дагэтуль, як, не разгубіўшыся ад такой нечаканасці, мясцовыя ўлады адразу ж мабілізавалі ўвесь наяўны транспарт горада, пачалі эвакуацыю - эшалон за зшалонам.
У наш на паўдарозе пацэліла бомба, састаў разарвало на дзве палавіны.
Запомнілася і такая акалічнасць, што ўжо ў вагоне, калі Вілік і Наташка захацелі есці, аказалася, што хлеба ў нас няма ні кавалачка, хаця тае ж раніцы першае, за што хапаліся людзі, — гэта хлеб.
Каля хлебных магазінаў і ларкоў тоўпіліся чэргі. I мы з Воляй прастаялі нямала, каб узяць па дзве буханкі. Узялі і, ужо меўшытакое багацце, забыліся пра яго ў самую апошнюю хвіліну.
У Мінску 23-га, пакінуўшы сям'ю ў цягніку,я пабег да Лыньковых пытацца, як быць. Стрэйшы Міхась загадаў нам з Рыгорам бегчы вакзал, выгружаць свае няхітрыя рэчы. "Будзем разам", - сказаў ён.
Прыбеглі мы з Грышам на вакзал, а цягніка няма.
"Куды пайшоў?" - "На ўсход".
Так літасцівы лёс убярог маю сям'ю..."