У маладосці бацька перанёс сустаўны раматус, потым былі цяжкія рэцыдывы: калі мне было ўсяго некалькі месяцаў, ён амаль на паўгода быў прыкаваны да ложка. Пасля вайны лячыўся ў санаторыях, хадзіў з кіёчкам з сярэбранай булдавешкай у выглядзе драконавай галавы.
На Нарачы хлапчуком я выразаў для бацькі добры кіёк з ядлоўца - сапраўдны посах, асмаліў яго на вогнішчы і адпаліраваў лісцем папараці. Бацька любіў з ім гуляць і хадзіць У грыбы. Кіёк захаваўся дагэтуль, зараз на яго абапіраюся я. Аднойчы сасніў, што згўбіў яго, і доўга плакаў у сне...