Прайшло дзесяць гадоў, як няма з намі цябе, наш дарагі чалавек, але мы не забываем цябе. Часам згадваю, як радаваўся ў дзяцінстве, калі чытаў у падручніку "Родная літаратура" твой верш, прысвечаны мне: "Гляджу ў твае чыстыя вочы..."
На любімым табой і мной зборніку "Случчы— на" ты напісаў: "Майму сыну Вісарыёну - парастку нашага слуцкага дрэва і яго галіне — Галіне. Стары корч".
Ілюстратар "Случчыны" - цудоўны мастак-графік Уладзімір Самойлавіч Басалыга, случчанін - стварыў для тваёй бібліятэкі вельмі прыгожы экслібрыс, які з часткаю кніг я атрымаў у спадчыну.
Да першага Новага года Цімашка, твайго ўнука, на кнізе "Дзецям" ты напісаў:
3 Новым годам, Цімашок,
Дарагі наш малышок,
Навагодні Дзед Мароз
Жадае, каб хутчэй ты рос!
Кніга "Трэція пеўні", дзе на супервокладцы месціцца твой фотаздымак з канём, падпісаная наступным чынам:
Свайму старому Пегасу!
Табе на ўспамін вось такімі радкамі
Сваё прысвячзнне аздобяю:
Былі калісьці і мы рысакамі,
Пакуль не спазналі хамут і аглоблю.
Часткова я адношу гэта і да сябе - мне тады ўжо мінула 50, а зараз час імкліва спяшаецца да 70-ці. Але жыць хочацца - дзеля сваіх блізкіх, дзеля захавання памяці пра цябе, тата!