Мама расказвала мне, як яны ўпершыню сустрэліся:
”У маі 37-га (я бьла на шостым месяцы) пад вечар поркалася ў нашым агародзе.
Да плота падышла пажылая маленькая жанчына, якую я ніколі раней не бачыла, але пазнала адразу:
- Гэта ты, Волька?
- Я, мама. Заходзьце, калі ласка.
- Цімох дома?
- Зараз прыйдзе, мама.
I ўвайшлі ў хату."
3 гэтага дня ў іх адносінах на ўсё жыццё запанавалі любоў і павага.
Бабка была вечнай працаўніцай, заўсёды нешта рабіла. За два дні да смерці яна павалілася на градку, якую пачала палоць. Дачку Тасю, што прыбегла, каб дапамагчы, бабуля папрасіла паклікаць Тоню, Цімоха і Барыса. I на другі дзень усе прыехалі ў Еўлічы. Пад вечар Марыя Міхайлаўна села э імі за стол і нават пажартавала, што бацька наліў ёй няпоўную чарку, але не здолела яе прыгубіць. А ўначы бабуля ціха адышла.
Жанчыны, якія не спалі, прадчуваючы гэтае няшчасце, закрылі вочы нябожчыцы. Мужчыны прачнуліся ад незвычайнай цішыні ў хаце. Я не здолеў прыехаць на пахаванне: працаваў на Далёкім Усходзе і даведаўся пра смерць Марыі Міхайлаўны толькі праз тыдзень.
Усё жыццё выконваю яе запавет:
- Калі ўваходзіш у хату, здымі шапку!