Нездарма на старажытным гербе Слуцка красуецца выява Пегаса. Бацька пісаў:
Мы на Случы ўсе - скакуны,
Завомся сакунамі...
На Случчыне Андрэй Кузьме -
Заўсёды родны Хведар.
Гэта слуцкае братэрства, дабрыня і адданасць сяброўству на ўсё жыцце, мяккі гумар у адносінах выявіліся цалкам і поўнасцю ў дружбе бацькі з Міколам Лобанам. Яны пасябравалі-падлеткамі праз агульную любоу да кнігі.
У суседняй вёсцы Чаплічы, дзе жыў Коля, яму даверылі бібліятэку ў сельсавеце, якая складалася 3 пары паліцаў. "Са сваёй вёскі да ягонай я амаль штодня бегаў цераз балота", — успамінау бацька. Мікалай Паўлавіч не быў прыгодны да. вайсковай службы, але дамогся свайго - пайшоў добраахвотнікам на вайну. Двойчы цяжка паранены, ён ляжаў па шпіталях каля года.
Улетку 44-га, літаральна праз некалькі дзён пасля вызвалення Случчыны, ён пехатой дабіраўся дадому. Па дарозе завітаў да маёй бабкі і цёткі Тасі ў Еўлічы, каб перадаць першую вестку ад нас за гады вайны, што мы ўсе жывыя і здаровыя і хутка вернемся на Радзіму.
Адна з апошніх сустрэч Мікалая Паўлавіча з бацькам адбылася на маіх вачах у Каралішчавічах, дзе мы з Галай і Цімашком адпачывалі ў ліпені 84-га. Да нас на некалькі дзён прыехалі бацькі, і мы абедалі ў сталоўцы на верандзе.
Увайшоў Лобан. Мой стрыманы бацька ўсклікнуў "Коля! Дарагі!" - і радасна кінуўся да яго . Некалькі дзён яны разам прагульваліся, сядзелі на палянцы і гутарылі.
Ад'язджаючы, бацька наказаў мне прыглядаць за Мікалаем Паўлавічам. Ужо некалькі год той не мог пісаць - не слухаліся рукі (вынік франтавога ранення ў шыйны аддзел пазваночніка). Злёгку згорблены, ён паволі соваўся па дарожках каля дома, а па лесе - не мог (на фронца ён быў. цяжка паранены ў ногі — адкрытыя пераломы)Мы разам хадзілі па гэтых дарожках, гутарылі на розныя тэмы. Ён больш слухаў мяне , чым гаварыў
Сціплы, спакойны, мужны і мудры чалавек, ён мне, урачу, ніколі не скардзіўся на хваробы.