БАБКА МАРЫЯ

Маю маленькую бабульку без спрэчак слухаліся ўсе: і Васіль Максімавіч, і іх дзеці, і дзеці іх дэяцей. У першыя галодныя пасляваенныя гады на галовы бабкі і цёткі Тасі (малодшай бацькавай сястры) штогод улетку звальваўся цэлы дзіцячы кагал.

Бацька прывозіў мяне з Наталкай, цётка Тоня -сваіх Лёньку, Налечку, Ларыску і Толіка, у Цёткі Тасі падрастаў Васілёк. І ўся гэтая кодла патрабавала ежы і пітва, усіх трэба было трымаць у яжовых рукавіцах. Нездарма гаворыцца, што пасляваенных дзетак уратавалі бабулькі і козы. Бабка ніколі не кранула нас і пальцам, сварылася рэдка.

Аднойчы, калі мы з Лёнькам зваліліся э жарабца дзядзькі Мішы (ён быў ветэрынарам) , бабуля аблаяла нас "пашахонцамі" і "нячысці-Камі". у другі раз, калі час з Лёнькам выгнаў калгаснага саду пажылы вартаўнік дзядзька Мікіта, я паскардзіўся бабцы на яго:

- Бабушка, этот мальчик Никита обещал, что влепит нам соли, если мы попадемся еще раз!

Мая стрыманая бабка зарагатала, і гэтага "мальчика Никиту" ў нашай сям'і ўспаміналі яшчэ доўга.

У адрозненне ад свайго мужа, грамацея і бязбожніка, Марыя Міхайлаўна была глыбока веруючым чалавекам. У хаце заўсёды віселі абразы і адзначаліся царкоўныя святы. Усе дзеці ў іх сям'і былі ахрышчаныя — Васіль Максімавіч не пярэчыў.

Калі бабка наведвала нас у Мінску, яна часта хадзіла ў царкву. Аднойчы ўзяла і мяне сабой у храм Святога Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках:

- Ты, нехрысць, стой у куточку і слухай, але не хрысціся.

Я палюбіў гэтую царкву. У школьныя і студэнцкія гады не аднойчы заходзіў сюды паслухаць хор.

За тры тыдні да смерці бабуля з сяброўкамі юнацтва пехатою хадзіла ў царкву амаль за Дзесяць вёрст ад дому, а ёй было ўжо за восемдзесят.

Марыя Міхайлаўна любіла застолле, пасля чарачкі віна спявала беларускія, рускія і ўкраінскія песні, якіх ведала мноства, весела расказвала розныя гісторыі. Яна была добрай траўніцай, у сенцах заўсёды віселі пучкі траў, а на Сёмуху ўся падлога ўсцілалася аерам, пах якога я і дагэтуль памятаю.

Бабуля заўсёды прывозіла нам вясковыя гасцінцы: каўбасы, пальцам пханыя, мой любімы сухі салёны сыр і гарбузікі.

Загрузка...