Камедыя 3 п’есай

3 Самуйлёнкам бацька сябраваў у час сумеснай працы ў газеце "Літаратура і мастацтва". Эдуард Людвігавіч быў ужо шырока вядомы пісьменнік, працаваў над п'есай "Пагібель воўка".

Аднойчы, абмяркоўваючы ў сталоўцы сюжэт п'есы, Вітка і Самуйлёнак гучна спрачаліся. 3 іх вуснаў зрываліся словы, якія ў той час нават ціха вымаўляць-было небяспечна: "шпіён", "падпал", "забойца" і г.д.

У запале дыскусіі яны не звярнулі ўвагі на "мовазнаўцу ў цывільным", які, натапырыўшы вушы, сядзеў за суседнім столікам. Той падышоў, паказаў пасведчанне і даставіў літаратараў у "органы", да нейкага чына са "шпаламі" ў пятліцах. Чын запытаў іх ласкава:

— Ну, что, голуби, попались? О каких шпионах вы болтали?

У Самуйлёнка адняло мову, ён аслупянеў, як тая жонка біблейскага Лота. Бацька э дрыжыкамі ў голасе пачаў:

— Позвольте об'ьяснить, товариащ начальник. Это - известный белорусский писатель Эдуард Самуйлёнок. Он написал о разгроме банды на границе пьесу, которую собираются поставить в Государственном театре БССР. В столовой мы её обсуждали. Мы оба являемся сотрудниками газеты "Літаратура і мастацтва"...

Праверыўшы дакументы, чын зароў:

— А ну, вон отсюда, писаки! А ты, падла, кого ко мне привёл?

Ён размахнуўся і ўляпіў гучную аплявуху свайму пільнаму падначаленаму. Нашы героі хуценька змыліся, не трацячы часу на развітанне.

Эдуард Людвігавіч памёр праз год. Яму не споўнілася і трыццаці двух гадоў.


Загрузка...