Бацька добра ведаў і любіў лес, э задавальненнем прагульваўся па ім, асабліва раніцай і Увечары. Ён навучыў мяне збіраць грыбы: мы разам хадзілі ў лес каля Еўлічаў, у Каралішчавічах, на Нарачы.
Бацька меў незвычайны талент да збору грыбоў: пройдзе па вытаптанай сцежцы, дзе да яго многія прайпшлі, падыме кіёчкам лапку ельніка - добрая сямейка баравікоў, адгорне траву - падасінавік, раскідае лісце - маслякі... Потым мама іх смажыла ці тушыла з бульбай -смаката!
Мая сястра Наташа ўспамінае:
- У гарачае, засушлівае лета ў Каралішчавічах мы заўважылі, што бацька кожны вечар падаваўся ў глыб лесу з графінам вады ў руцэ. Аказалася, што, адшукаўшы сямейку грыбоў, ён паліваў іх і закрываў яловымі лапкамі.