Бацькава навука

Адукацыю бацька працягваў ў кузні свайго хроснага - кульгавага каваля Валадыма, памяць якога Вітка ўшанаваў у вершы "Гартаванне":

Даверлівым, наіўным юнаком

Я прагнуў вызнаць ісузні таямніцу.

Здавалася, пад гулкім малатком

Само жыццё мне мусіць пакарыцца.

Так навучаў мяне кульгавы Валадым,

Сусед па прозвішчу "руб дваццаць".

Пасля таго як бацька скончыў пачатковую школу, любімая настаўніца Таццяна Мікалаеўна адвяла яго ў суседнюю вёску, дзе была сямігодка. Скончыўшы яе, ён паступіў у Слуцкую прафтэхнічную школу, атрымаў спецыяльнасць слесара.

Цімох Васільевіч пачаў працаваць на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце - найбуйнейшай новабудоўлі першай пяцігодкі. Тут ён трапіў у добрыя і ласкавыя рукі другога "хроснага бацькі" — Міхася Ціханавіча Лынькова.


Загрузка...