Музыка

Я заўсёды дзівіўся бацьку, які, маючы плячыма толькі сямігодку, прафтэхшколу і літаратурныя курсы, так многа ведаў. Мяне і сястру Наташу ён пачаў далучаць да мастацтва з маленства.

Музыка ў нашым выхаванні займала значнае месца.

Зруйнаваны Мінск таго часу часта наведвалі музыканты-салісты, аркестры і ансамблі з усяго Савецкага Саюза, ладзячы выступленні, у тым ліку і для дзяцей. Па дзіцячых абанементах мы хадзілі з бацькам па канцэртах некалькі гадоў. Слухалі Сяргея Лемешава і Івана Казлоўскага, Ларысу Александроўскую і Ісідара Балоціна, Ірыну Архіпаву і Давіда Ойстраха, Леаніда Когана і Дзмітрыя Кабалеўскага, Галіну Чэрны-Стэфаньску...

Бацька добра ведаў і любіў класічную і духоўную музыку і многа пісаў пра яе. На паліцы каля стэрэасістэмы стаялі яго любімыя пласцінкі, якія ён часта слухаў.

На канікулах пасля другога курса, як і іншыя хлопцы з нашага інстытута, я працаваў падручным муляра на будоўлі "Беларусьфільма". На заробленыя грошы купіў прайгравальнік і пласцінкі — пачатак маёй фонатзкі: "Рэквіем" Моцарта, сімфоніі і канцэрты Пятра Чайкоўскага і Людвіга ван Бетховена, арыі з опер і песні ў выкананні Фёдара Шаляпіна, Леаніда Собінава, Антаніны Няжданавай, Элы Фітцджэральд, Эрнста Буша...


Загрузка...