Здарэнне ў дарозе

У лістападзе 44-га, адразу пасля нашага вяртання ў Мінск, бацька паехаў на Случчыну. Усе дваццаць два кіламетры ад Слуцка да Еўлічаў па старым Кацярынінскім шляху, дзе сямтам захаваліся векавыя ліпы і бярозы, дабіраўся пехатою.

Непадалёку ад Селішчаў убачыў, што наперадзе, метрах у дваццаці, шашу пераходзіла зграя сабак. Бацька спыніўся, прыгледзеўся і жахнуўся: "Бацюхна, дык гэта ж ваўкі!.."

Наперадзе ішла ваўчыца. Пасярод дарогі драпежніца спынілася, павярнула галаву і доўга, як здалося бацьку, глядзела на яго, затым адвярнулася і пайшла далей. Кожны з сямі ваўкоў-самцоў паўтарыў гэты рытуал, і ўсе паслядах ваўчыцы перайпші дарогу. Ваўкі былі сытыя, гладкія, поўсць іх адлівала срэбрам:у лясах і палях спажывы было шмат.

Бацька доўга стаяў, аслупянелы, потым паціху пайшоў далей. 3 Еўлічаў ён прывёз вестку пра смерць свайго бацькі, майго дзеда.


Загрузка...