КАЛІ КРЫСЬКО СТАЎ ВІТКАМ

Не, тады ў мяне не хапіла смеласці задаць такое пытанне Васілю Вітку. І пазней пры сустрэчы не запытаў, а 2006-м мяне зацікавіла гэтае пытанне. У лісце да Вісарыёна Цімафеевіча я напісаў, як і чаму бацька ўзяў такі псеўданім.

Прамога адказу ў лісце не было, але Вісарыён Крысько прывёў два ўрыўкі з бацькавага пісьма да маці: „14. 03. 44 г. Напісаў новыя вершы, і, што галоўнае, з Цімоха Крысько стаў Васіль Вітка.”

А 28 сакавіка 1944 года як бы дадаў: „Выслаў табе № 2 „Беларусі”. Там змешчаны два мае вершы пад псеўданімам”.

Значыць, час дакладны — сакавік 1944 года. А чаму Цімох Крысько ператварыўся ў Васіля Вітку?


Загрузка...