УРОКІ РАДАСЦІ

У 1969 годзе Васіль Вітка, прыехаўшы ва Украіну, пазнаёміўся з дырэктарам Паўлышскай сярэдняй школы Кіраваградскай вобласці Васілём Аляксандравічам Сухамлінскім. Імя педагога было вядома па ўсёй краіне: ён стварыў у роднай вёсцы Школу Радасці. Бо дзеці прыходзілі сюды, як на свята, тут кожны быў творца — мастак ці паэт.

Пасля таго як Сухамлінскага не стала, Васіль Вітка правёў некалькі ўрокаў у Мялешкаўскай школе на Случчыне. Пяць вечароў я бег дамоў, каб „пабыць” на ўроках Цімоха Васільевіча (паказвалі па беларускім тэлебачанні).

Урокі падказала кніга „Чытанка-маляванка”, пра якую сам Вітка сказаў: „Мне больш за ўсё хочацца паказаць дзіцяці багацце і музыку народнага слова... Як ніхто, дзіця ўпэўнена, што, ведаючы таямніцы слова, можна стаць усёмагутным уладаром”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з Цімохам Васільевічам наведалі (а дакладней — правялі) урокі вясёлай матэматыкі, роднага слова, вясёлага слова, казкі. Апошні телеўрок „Пра самую дарагую рэч у доме”. Дзеці расказвалі пісьменніку пра свае цікавыя рэчы. Размова мела працяг на старонках часопіса „Вясёлка”.

О, як усе зайздросцілі мял веткаўскім дзецям! О, як усе зайздросцілі Цімоху Васільевічу, яго ўменню даносіць да малых урокі радасці!


Загрузка...