17 жніўня 1944 года намеснік старшыні Саўнакама БССР Маўраў даслаў тэлеграму на імя сакратара Курганскага гаркама партыі з просьбай адкамандзіраваць грамадзянку Лерман Вольгу Рыгораўну (нашу маму) з дзецьмі на пастаяннае месца жыхарства ў горад Мінск.
22 верасня ва ўпраўленні НКУС маме выдалі пропуск на праезд з Кургана да Мінска праз Маскву.
У самым канцы верасня мы былі ўжо ў Маскве. У кругаверці сустракаючых і сустракаемых я адразу згледзеў бацьку, калі натоўп праносіў яго міма, і так голасна закрычаў, што Цімох Васільевіч адразу заўважыў нас.
Бацька прывёз нас у ціхі арбацкі дворык, дзе ў старым флігельку здымаў пакой. Тут мы пражылі два тыдні. За гэты час нагледзеліся ўсяго ўдосталь: амаль кожны вечаргрымелі: салюты, бацька вадзіў нас у паркі і кіно, у цырку мяне ўразілі славуты клоун Карандаш і бязрукі мастак, які маляваў нагою. Кожны дзені ездзілі на метро, былі на Краснай плошчы, ва універмагу, абедалі ў рэстаране "Нацыяналь". .
Аднак трэба бало збірацца дадому.