ДАРОГА


Дарога — як рака: разгаліноўваецца на шматлі-кія прытокі — сцежкі і цячэ паўз двары, гарады, агароды, усё закранаючы сабою і ўсё пакідаючы па-за сабою. Адзінага, каго яна не можа пахінуць,— гэта чалавека: калі рухаецца ён — рухаецца і яна, калі спыняецца ён — спыняецца і яна. Ён — яе другое «я», яе спадарожнік і павадыр, які дырыгуе, як ёй ісці — таропка ці паволі, ідіха ці гўчма.

Усё, што здараецца з дарогай, здараецца і з чалавекам, і ўсё, што ні здараецца з чалавекам, здараецца якраз у дарозе, бо сама прырода дарогі — здарацца, «здарагацца».

Але калі адрасы дарогі вядомыя — яны акрэслены на картах і схемах, то адрас ча-лавека невядомы; разам яны ідуць да небакраю, датуль, дзе неба злучаецца з зямлёю, далей у памяці дарогі чалавека няма, далей чалавек ідзе сам: адною сваёю прыродай у дол, другою — угору.

Дарога адгароджана ад наваколля сваім рада-водам, сваёй роляй — яны ў яе выключныя: наваколле замыкаецца ў круг, у карагод, а дарога, наадварот, выключаецца з круга, расторгвае яго. Яна ў два канцы, у два рагі, і праторана своеасаблівым нарогам — людскою хадой.

Дарога — найдаражэйшая госця: яна нясе людзям навіны, нясе дары, нясе радасць і гора, трагедыю і жарт, гатовая, як торг, заўтра змяніць іх на процілеглае.

Дарога — палімпсест, тора чалавечай гісторыі: што на ёй выдрукоўваюць адны, сціраюць, выдрукоўваючы сваё, другія.

Але так пішацца жыццяпіс чалавецтва, і нават калі дарога зарастае драсёнам, дрыжнікам ці падарожнікам — першым сведчаннем пра чалавецтва ўсё роўна застаецца яна, дарога,— самы вялікі сугюльны чалавечы твор.


Загрузка...