Паслухмяны, як слуга, і перакананы, як пера-можца, плуг рухаецца туды і сюды, абагуль-няючы шнуры барознаў у пляц раллі, і не на-мерваецца спыняцца, пакуль не абгуляе ўсё поле.
Перад плугам тупае конь, за плугам пхнецца араты, ля плуга матляецца пуга, а сам ён трымаецца такога вугла паводзін, які не дае яму выпасці ў плыткае і захраснуць у глыбокім.
Ці гэта пялегаваны палетак, ці занядбаная пустка, ці ўдзірванелы луг, плуг перакульвае іх — і перакульвае так, што ніжняе становіцца верхнім, унутранае вонкавым, схаванае з'яўленым, а сам ён бліскучым і новым, як маладзіковы пруг.