ПАЛОНКА


Палонка не палон: яна праломка ў палоне, і лона ракі з палёгкаю дыхае праз палонку.

Сярод нерухомых загонаў зімы палонка — жывая. палонка — натхнёная, палонка —апалонавая («апалонка»), і толькі калі палонку пачынаюць палохаць сярдзітыя маразы, яна, як і ўсё наўкола, зацягваецца плёнкаю лёду.

У палонку акунаюцца конаўка і вядро.

Нібы да акна, да палонкі прывабліваюцца плоткі і акуні.

I на паклон да палонкі з пешняй і вудамі накіроўваюцца рыбакі — паломнікі.


Загрузка...