КІЙ


Як рука працяг цела, гэтак і кій працяг рукі. Ён адзін з тых трох «кітоў», на якія абапіраецца чалавек, калі настае вечар яго жыцця.

Кій — кіраўнік, і які б ён ні быў па сваёй «кіякасці» — цяжкі ці лёгкі, стрункі ці кам-люкаваты, ён ідзе наперадзе і паказвае вандроўніку кірунак, як і кудою яму ісці — ці ў абход, ці напрасткі.

Дакладны, нібы «кібер», кій ідзе, ківаючыся, і гэтым самым адлегласць, якая праходзіцца кіем, становіцца ўлічанай: адзінка гэтага ўліку — адзін кіў.

Калі кій сустракаецца з упартаю і нерухомаю перашкодай, ён яе абыходзіць, калі з упартаю і жывою — замахваецца ці кідаецца на яе.

Але адхінуўшыся ад крыніцы сваёй рухомасці, сваёй кінетычнасці, кій апынаецца пакінутым, і тады сабакі і гусакі могуць нарэшце паздзе-кавацца з яго, могуць нарэшце сквітацца з ім.

Як бы павольна кій ні клыпаў, ён усё роўна некалі давядзе — калі не ў скіт, то на кірмаш, калі не да Кіева, то да Вільні, калі не да Вільні то да Іўя альбо Вілейкі.



Загрузка...