Вунь — салома, вунь — зерне, а вунь — рунь: узняўшы ўгору дзіды і мечы, рунь угрунь — уранку і ўвечары — рухаецца на свой Грунвальд, у сваю неўміручасць.
Рунь — руны зямлі, карункі грунту. Яна зялёная, але ў яе нутры ляжыць залатое руно.
Аб ёй рупіцца Ярыла.
Яе жагне вогненным заклёнам Пярун.
I чалавек, пазіраючы на яе, рунлівее норавам.