ПЕЧ


Печ — першая гаспадыня ў хаце: яна апя-куецца, каб у хаце панавала вечнае лета; калі ж у хаце ўсталёўваецца восень альбо зіма, усе спяшаюцца да печы, каб распытацца, як яна пачуваецца.

Печ «пешчыць» ламачча, «пешчыць» дровы і, хоць яны часам плачуць ад гэтакай пяшчоты, перайначвае іх у агонь, у дым, у вуголле, у попел.

У печы варыцца, парыцца, смажыцца і пячэцца «ечыва» — тое, што, выспяваючы да належнай уежнасці, са смакам будзе есціся сямейным вечам у абед і ў вячэру.

Ля печы чаўпуцца-ўвіхаюцца чаляднікі — качарга, чапяла, рагач.

На печы, лечачы плечы, адпачывае прадзед.



Загрузка...