КРЫГА


Адкрышаная ад крышталю цэласнасці, ка-рагодзячы, а то і ведучы вайну (Кrieg!) з іншымі «крыхамі», крыга кіруецца туды, дзе стаіць горад Рыга, дзе ўюцца харугвы і дзе рыгво ракі ўстрагае ў мора, і па дарозе скругляе ўсё, што ёсць у ёй квадратнага, сточвае ўсё, што ёсць у ёй рагатага, і тыя вярыгі, што лучаць яе з лядовай рыгарыстычнасцю, скідаюцца пакрысе самі.

Наўкруг крыгі віруюць скрыгаты — адны ад скаргі, другія ад узрушэння, і коні плыні, то прсста, то крывуляста, імкнуць яе ў невараць, як з адпушчанымі лейцамі квадрыгу.

На крыгу ўскокваюць, каб пакатацца на ёй, хлапчукі — мясцовыя «крыганаўты». З юліян-скага — старога — календара крыга пераван-дроўвае ў грыгарыянскі, з крыўскай метрыкі — у варажскую.

Пра крыгу — колькі чаго ў ёй сухога і колькі мокрага — абменьваюцца ўражаннямі берагі, а рака, адкрываючы ў ёй нязведаную глыбіню, засвойвае яе напамяць, нібы кніга «Рыгведу».


Загрузка...