ВЁСЦЫ


Я — толькі кропля у тваіх крыніцах.

Перад табой заўжды схілюся ніц.

Мне і цяпер гарачы подых сніцца

Тваіх духмяных звоккіх касавіц.

Як бохан хлеба, ты дала мне мову.

Яна — як росны золак на губах,

Дзе кожны склад, пявучы і вясновы,

Дажджом і медуніцаю прапах.

О вёска! Хай сягоння гарадская,

Цябе, нібы дзяцінства, я люблю.

Дзяўчынка хусткай журавам махае,

З нагамі ўлезшы ў цёплую раллю...

Загрузка...