* * *


Людскі натоўп на мосце парадзеў,

Але дрыжыць ледзь чутна мост каменны.

Ад стомы, пэўна, бо цалюткі дзень

Быў у вадзе сцюдзёнай па калена.

Замерзлі зоры ў сіняй вышыні

I будуць падаць, падаць аж да ранку.

Мой горад засынае. I звініць

Адна Дзвіна нястомнай калыханкай...

Загрузка...