Гатова стрэлка скокнуць да васьмі.
Агні ў асфальце мокрых вуліц плешчуцца.
Бягу, хаця заняты ўжо людзьмі
Пад дрэвамі усе сухія плешыны.
Халодны вецер злосна хвошча нас,
I сыпле ў твары жоўтым лісцем восень.
А ты чамусьці кажаш, што вясна
Прыйшла к табе сягоння роўна ў восем...