ГОРАДУ


...Не трэба музыку перакладаць на словы

Ты пра мяне нікому не кажы.

Хай воблік мой — напеў неадмысловы —

Схаваецца ў адной тваёй душы.

З табой іду праз цішыню нямую

I засынаю на тваім плячы.

...Па чысціні пачуццяў мы сумуем,

Сябе шляхам чужым аддаючы.

I, рана прывучыўшыся не верыць:

Мы ж, інтэлекты, вопытны народ!

— Пачуццям добрым зачыняем дзверы

I адчуваем — нешта не збярог.

Ды чалавеку быць нядобрым цяжка,

I раптам прагна,

быццам да вады,

У мір давер'я шчырага пацягне,

Да цёплай чалавечай дабраты.

Загрузка...