КАЗКІ


Самым лепшым паэтам казак не ажывіць,

I ўсё ж да дзіўнага прага у кожнага з нас у крыві.

Можа, таму, што ў марах кожны робіцца лепшым.

Такімі, як хочацца быць нам, у казках сябе мы лепім.

У казцы можна Кашчэя смела загнаць у пячору,

А ў жыцці запрашаў яго ў госці, здаецца, яшчэ пазаўчора.

У казцы Царэўна-лебедзь на подзвігі мужныя клікала.

А ў жыцці — куды ўжо, дзеці растуць вялікія.

Выклікаць казку не гіроста — не любіць яна дарослых.

Гавораць дарослыя часта — мне заўтра рапа ўставаць.

А хтосьці — ў мяне залікі, а хтосьці — я ўжо вялікі,

Каб гэткімі глупствамі галаву сабе забіваць.

Загрузка...