* * *


Над Нёманам ранак разліў малако,

I пахне туман сырадоем наўкол,

I гулка б'ецца ў берагі

Зялёнае, гнуткае цела ракі.

А вунь, нацягнуўшы ланцуг кароткі,

Ірвецца ад берага нейкая лодка.

Здаецца, вось-вось свой ашэйнік адкіне

I мы паплывём з ёй у ранак сіні...

Загрузка...