ЛАСАСЯНКА


Чыстая, як росы ўранку,

Бяжыць да Нёмана Ласасянка.

Тоненькая, скача па белых каменнях,

Распявае ўслых: «Меней, меней

Застаецца мне кіламетраў.

Бо плечы ад росаў замлелі,

Ногі ад туманоў азалелі.

Да любага рукі свае працягну,

Адагрэюся, адпачну».

Засталася б ты леней, дурненькая, дома!

Ён для цябе занадта вядомы.

Столькі паэтаў, песняў, санетаў

Славяць па свету!

Столькі дзяўчат заклікаюць усмешкамі,

Ласкаю шчырай, цяністымі сцежкамі!

Вельмі ён славай сваёй ганарыцца,

Цябе, як другіх, прымусіць скарыцца.

Не! Кранулася, тупнула ножкай,

Пабегла скрозь выспы, пабегла па пожні.

...Не стаць ёй ніколі Нёману роўняй,

А — растварыцца ў ім кропляй...

Загрузка...