* * *


Тэлеантэн чырвоныя вуголлі

I ціхі гул аўтобусаў-жукоў.

Не каюся ў сваёй любві да гораду:

Не каюцца ў каханні да бацькоў.

Ен чуйна адклікаецца на шчырасць,

Крані — нібы цымбалы, запяе.

I нездарма калісь малой дзяўчынцы

Ён шчодра тайны адкрываў свае.

Ён да людзей даверлівы на дзіва.

Ды ўчуе грубы, раўнадушны крок —

Спалохана, паспешліва, рупліва

Схавае ўсё, што праз вякі збярог.

I анямеюць вуліцы і помнікі,

I нейкі хлюст, пакінуўшы свой дом,

З абразай горад мудры ўспомніць:

«Звычайны гарадок».

Загрузка...