Вестка пра нас


Даўно няма нашай

ўтравелае сьцежкі,

а цёплая антэна

сьпічастага валуна

дагэтуль пасылае ў сусьвет

тое самае паведамленьне

пра

белыя мяцёлкі

адцьвілага скрыпеню,

расплаўленае ў сонцы лісьцё

маладой арабіны,

двух рудых мурашоў

на вузкай далоні

і халаднаватыя клубы

дарослай дзяўчынкі,

якую ніколі не кахаў,

якую ніколі не забуду.

Загрузка...