Вучыла бабуля


Ня сьпі, калі сонца сядае,

бо засьнеш зь ім разам,

а ўраньні ўжо не прачнесься.

Не глядзі ў люстэрка апоўначы,

бо растанеш у ім,

як солі драбінка

ў студні.

Не любіся зь дзеўкамі ў жыце

і ў красках не любіся,

бо колькі каласоў зломіш —

столькі людзей

ад голаду сканае,

а колькі красак зьвяне —

столькі дзетак

на сьвет не народзіцца.

Пажатае жыта даўно,

і поплаў мой

скошаны.

Сонца сядае.

Глыбее ў дубовай асадзе

бабуліна люстра.

Загрузка...