Сачу твае знакі, Свабода


У спакоі тваіх вачэй,

у смутку тваіх сьлёз,

у таемнасьці тваіх слоў,

на дне твайго маўчаньня,

на ўзьмежках спатканьняў і ростаняў,

у плыні рэк і аўтастрадаў,

на вуліцы Ніжнепакроўскай у Полацку

і на бэрлінскай Unter den Linden,

на старонках старых фаліянтаў

і пад вокладкамі новых кніг,

у палёце птушак

і ў сьпевах марцовых катоў,

у вершах і нэкралёгах,

у водары тваёй парфумы

і ў глыбінях твайго лона —

паўсюль

сачу знакі таго,

што павінна зьдзейсьніцца

ў гэтым стагодзьдзі,

паўсюль —

дзень пры дні —

сачу твае знакі,

Свабода.

Загрузка...