У студзені шасцідзесятага года, я быў госцем пленума Саюза пісьменнікаў Украіны, які праходзіў у Львове i быў прысвечаны апавяданню i нарысу. Светла помніцца ён i дзелавой атмасферай, i сустрэчамі, знаёмствамі, i выступленням! перад чытачамі, i ясным! дням! з багатым чысценькім снегам у маляўнічым, вельмі ўкраінскім горадзе.
І Чыжам помніцца, адным з хрушчоўскіх вундэркіндаў.
"Гэта не чыж — гэта арол!" — нядаўна на адпаведнай нарадзе гукнуў гарачы Мікіта Сяргеевіч.
Новае адкрыццё, яшчэ адна панацэя — карміць свіней сырою бульбай...
У зорныя дні "каралевы палёў" адна з блоКОВЫХ жанчын, рукі якое добра ведалі зямлю, недаўмявала перада мною: "Якая ж яна тут у нас каралева? Во каралева!" І наказала на свой агарод, дзе густа, хораша цвіла бульба.
На просты чалавечы сэнс i пра Чыжа гаварылася: дзе яна, тая дурная свіння, што не захоча варанай, цёпленькай бульбяной тоўчанкі з мучною вобмешкай, a кінецца да сырое, халоднае бульбы?..
Аднак ён стаяў перад намі, на трыбуне пленума, нярослы, непаголены мужычок у валенках з галёшамі, ён гаварыў, i не абы-як, а вверху:
"Шшыце так, як мы працуем! — i ў заключэнне: — Цяпер я пайду, а вы яшчэ пабалакайце..."
Ą ў зале i ў прэзідыуме — сівізна акадэмікаў, стомленыя, яшчэ не вельмі стомленыя i поўныя маладога задору вочы работнікаў багатай літаратуры вялікага народа.
Калі сябры мяне праводзілі, Чыж выпадкова трапіўся нам на пероне. Ён ехаў другім цягніком, у іншым напрамку — зноў засядаць, выступаць, пакуль яго палітычна свядомыя свінні хрумкаюць недзе сырую бульбу. Ён трушком "чымчыкуваў" уздоўж вагонаў, з вакзальнага буфета ў свой купэйны вагон, яшчэ ўсё ў валёнках з галёшамі, з чатырма бутэлькамі салодкага напітку ў абедзвюх руках. Паставіў ix на пероне і, знаёмячыся са мной, сказаў паблажліва, як па плячы паляпаў: "Знаю, знаю", ведаючы ўжо, што так яно гаворыцца ў такіх выпадках зверху.
Слава i ўдзячнасць Хрушчову за развянчанне культа, за вызваленне i рэабілітацыю многіх i многіх!.. Але ж яго рэформы гаспадарскія, нібыта крыгі на рацэ, у імкненні наперад штурхаліся, таросамі налазілі адна на адну, кружыліся, адплывалі... Разам з сырою бульбай тады якраз ішла кампанія па скарачэнні колькасці спіртазаводаў.
"Брагай корміць хітрун сваіх свіней,— смяяліся мне хлопцы пра Чыжа,— а вось паглядзім, што будзе, як спіртзавод, які ў яго побач, закрыецца".
I праўда, увосень мяне наведаў адзін з львавян. Яшчэ з парога, не распрануўшыся, ён нібы радасна паведаміў:
"Іванэ Антонавычу, а Чыж пляснуўся!"
Я ўжо ведаў гэта i сам.
А тым не менш, вясной наступнага года, на Брэстчыне, дзе мы з Калеснікам рыбачылі на Ясельдзе, прыйшлося ўбачыць у адным калгасе прапагандысцкі шчыт, нават захацелася сфатаграфаваць яго на ўспамін, з-за верша на аперэтную мелодыю:
Разносится слава
Чижи Ярослава,
Почёт им заслужен вполне...
1987