СТО ВЯСЁЛАК


Канадскі бок Ніягары пакінуў бы вельмі няпоўнае, ледзь не проста курортнае ўражанне... Але, пакруціўшыся перад вадаспадамі па набярэжнай пехатой i ў аўтобусе, мы пераехалі мост, апынуліся ў ЗША, прайшлі, нечакана не вельмі складаныя, паліцэйскія фармальнасці i зноў паехалі да вадаспадаў.

Ужо само пераапрананне ў сінія піжамы i светла-жоўтыя непрамакальныя плашчы настроіла ўвесь наш турысцкі піпл [2] на молада-вясёлы лад. Спусціліся ліфтам на дзве сотні футаў i апынуліся на драўляных кручаных лесвічках ледзь не пад самымі вадаспадамі.

Спачатку толькі глядзіш ды слухаеш — здалёк, а потым яно пачынаецца!..

Вырваўшыся з-пад вадаспаднага душа, дабраўшыся па коўзкіх, заброснелых сходках да ліфта, адтуль — да вопраткі i блакнота,— пішу: "Іду, сагнуўшыся пад гэтай небывалай навал ьніцай, вяду перад сабой i за сабой па сто вясёлак, i ў гэтым шуме вечна маладое радасці хочацца спяваць, смяяцца, пісаць выдатныя вершы!.. Божа мой,— i падумаць адно, што так адбываецца тут безупынна, заўсёды!.."

1960

Загрузка...