Пішу ў кубрыку кацера, на раскалыханай штормам Татарскай пратоцы.
Маладзенькі матрос Віця расказваў мне сёетое з жыцця свайго ніўхскага народа. Нібы дапаўняючы тое, што я назіраў тут сам,— на рыбацкіх заездах, у пасёлку, у Нікалаеўскім краязнаўчым музеі. Сімпатычны дзяцюк, акуратны, з харошай усмешкай.
— Мая матуля кажа мне... Я вось ужо хутка пяць год карміцель у сям'і. Мне — не семнаццаць, як вам здалося, а дваццаць першы. Прабачце, я не сказаў вам, што я ўжо жанаты, што ў нас ужо хлопчык, сем месяцаў... Мая жонка — настаўніца з Сахаліна, таксама ніўхка, але гаворыць яна трошкі інакш, чым мы, амурская ніўхі...
Слухаючы, любуюся ім, разумным i чыстым. Успамінаю ўчарашнюю гутарку з прафесараммедыкам, высакародным i простым рускім старым, што паспяхова змагаецца з касцявым туберкулёзам у ніўхскіх дзяцей.