МОЖА, І БЛІСНЕ?


Бацька вельмі хацеў, каб дачка вывучылася хоць на фельчарку, калі ўжо на доктарку не ўдалося, а яна паслухалася старшыні, стала на ферме цялятніцай. І нічога — працуе, замуж выйшла за добрага хлопца, жывуць — "няма чаго грашыць". Бацька, можна сказаць, зусім ужо не злуецца. Нават аднойчы, калі той старшыня спыніўся перад яго дваром, пачаў запрашаць:

— Асмяялі вы мяне тады, Данілавіч, дык ужо i гонар зрабіце — выпіце ў маёй хаце.

І той, хоць не вельмі, як тут гавораць, "лятонцы да чаркі", зайшоў.

Другая дзеўка ўцякла адгэтуль у іншы раён. Там выйшла замуж i неўзабаве папрасілася назад у свой калгас.

Старшыня сядзіць за сталом, яна на крэсле перад ім, брыгадзір i я — на канапе, збоку. Ен, гаспадар, спакойны i ветлівы, i па натуры такой, i па свядомасці, ці, можа, трохі i перада мною, "карэспандэнтам". A маладзічка ніштаватая, бойкая, зубы, калі засмяецца, беленька роўныя, усе свае.

— Шукаць чагосьці ездзіла,— усміхаецца старшыня.— Уцякла.

— Чаго шукала, Данілавіч, тое знайшла. I вам жа я трактарыста прывезла!..

Калі яна задаволена выйшла, ён сказаў:

— Вясёлая. І трохі злосная, заядлая. Па маме. Ды злосць i ў рабоце патрэбна. Ну, a ў цябе, Напорка, што?

Гэта — да брыгадзіра.

— Трэба нам, Данілавіч,— загуў той у адказ,— пагаварыць з Маханьком. Можа, у яго, туняяда, совесць якая заблішчыць!

Старшыня, зноў з усмешкай:

— А што ты думаеш, можа, i блісне? Хай зой дзе.

1983

Загрузка...