АЦЬБУЦЬ


На звычайнай лясной паляне — звычайная старая леснікова хата. Адрына з павеццю, хлеў, пагрэбнік. Некалькі вулляў на градах. Пагрозліва, пякуча зумкаюць, уюцца нябачныя пчолы. Кал я будкі паскавытвае час ад часу, а то i гаўкае ад назолаў-мух сякі-такі Шарык ці Мурза.

Ледзь-ледзь сакоча недзе, у сонечнай млявасці, самая гаваркая курыда.

Вакол сялібы дазорам стаяць векавыя дубы.

Праз зараснік прабіраецца чыстая рачулка, нагадваючы мне памятныя са школы радкі.

Стары калгаснік, што рысамі твару i нетаропкай хадой вельмі падобны да незабыўнага чалавека, лёгка ідзе па рыплівых маснічынах нізкага мосціка, схіляецца і, чарпануўшы крынічнай вады, спыніўшы трохі звонкага бегу яе ў бляшаным кубку, гаворыць:

— Частуйцеся, калі ласка. Костусь, бывала, любіў...

Не, гэта не звычайная крынічная вада, не звычайная леснікова сяліба, не звычайны наш вераснёвы залаталісты лес.

У гэтай хаце прайшло маленства паэта. Па гэтай траве пад дубамі, па пясчанай дарозе, па грыбных верасах хадзілі яго парэпаныя ножкі. У гэтым вось сумным акне асеннімі ды зімовымі вечарамі ныў агеньчык газоўкі, пакуль ria першых у жыцці старонках бегалі яго захоиленыя вочы. Можа, якраз над гэтай крыніцай, у зялёнай загадкавай засені дрэў нараджаўся той першы наіуны вершык, за які яму бацька-ляснік адмераў авансам важкі ганарар — цяжкай службай здабыты царскі рубель.

А вось гэты стары, усё яшчэ нястомны, лёгкі, ветлы чалавек — малодшы брат стваральніка "Новай зямлі", дзядзька Юзік, выдатны знаўца i дэкламатар братавай паэзіі, жывы персанаж нашай нацыянальнай эпапеі,— той самы "Юзікшаляніца", што хадзіў тут, па ўвекавечаным Костусем свеце, вельмі надзейна трымаючыся за доўгі падол матчынай шарачковай спадніцы.

Стаяць дазорам дубы. Маўчаць — у магутнай, надоўга разлічанай стрыманасці.

Над кронай аднаго, у вышыні,— белае воблака ў сонцы. Як летам.

Па-маладому не верыцца, радасна, дзіўна ад думкі, што іменна пра гэтую мясціну ён пісаў за кратамі турмы: "Мой родны кут..."

Наш родны кут — так будзе дакладней.

1961

Загрузка...