ЯК ТУТ СКАЗАЦЬ ЯСНЕЙ?


Рыжскае ўзмор'е. Люты. Разам з намі, вельмі нямногімі літаратарамі, адпачываюць тут, у піеьменніцкім Доме творчасці, "латвійскія аграрыі", пераважна жанчыны i маладыя дзяўчаты. Аграномы, даяркі, бухгалтары...

Яны сабраліся сюды з усіх канцоў свае рэспублікі, ва ўспамінах сваіх, у розумах, у сэрцах сцягнулі ў гэтае месца над морам столькі таго цікавага ды рознага, што я магу толькі цьмяна, прыблізна ўяўляць, ведаючы Латвію больш па кнігах, чым непасрэдна.

Каторы дзень прыходзіць, вяртаецца думка пра ix асабістыя светы, якія за адзін раз непрыблізна ўбачыць не зможа нават багатае, яркае, грунтоўна падмацаванае веданнем уяўленне.

А гэта ж так цікава — гэты сціск нябачных промняў ix дарог i сцежак у адно месца, сюды, у нашы жоўтыя белавокныя домікі, у вялікую, светлую сталовую, дзе мы тройчы ў дзень сустракаемся ў поўным складзе.

А потым будзе разбег ад цэнтра, як выбліск промняў ад сонца, раз'езд ва ўсе канцы ix "зялёнай зямлі" — у свае хаты, за свае сталы, на свае падушкі...

Як гэта цікава, i як няясна я пра гэта гаваРУ!"

1971

Загрузка...