Гэта адно — упершыню захапляцца ці зноў i зноў, праз гады, тыдні, дні любавацца зялёнымі, шэрымі, белавяршыннымі гарамі, бачачы ix толькі звонку, здалёк ці зблізку, а то i глыбока ўнізе з сонечнага самалёта.
І другое — бачыць ix, горы, пасля таго, як ты пабываў у ix... так, у ix усярэдзіне.
Такое было ў мяне ў Новаафонскай пячоры.
Як я слухаў раней пра гэта, не раз i не два, як мог звязваць такое з манастыром, з пячорамі пустэлькаў, а не з падзямеллем, скажам, старой Вялічкі? Toe, польскае, з дзівоснай саляной капліцай, зробленай двума братамі-шахцёрамі, дзе i скульптура, i люстры, i саляныя азёры, дзе дыхаецца так прасторна, на ўсе грудзі,— тое ўспаміналася мне пад зямлёй, аднак жа грузінскае, новаафонскае не параўнаць па размаху, па нерукатворнасці ўсёй падземнай красы. З яе высознымі, да ста метраў, скляпеннямі, таямнічым бяздоннем возера, далека ўнізе пад масткамі, казачнай застыгласцю кальцытавага вадаспаду, сталактытавых i сталагмітавых векавых утварэнняў, фантастычнага прыроднага майстэрства — незнарокавага, геніяльнага між іншым...
Ну, i легка ўзмоцнены мікрафонам голас экскурсаводкі з грузінскім акцэнтам, i грузінская музыка, песня, сваячка горнага рэха, песня i музыка, што так прыемна гаворыць пра веліч мал ora (колькасна) народа...
Зрэшты, i немец Бах таксама добра гучыць пад зямлёй, у гарах, у ix глыбіні, яшчэ раз гаворачы пра несмяротнасць сапраўднага.
1978