Прадчуццё


Неба пахмурае… ймгліць невясёлае…

Нібы ў бяздоллі сумуе…

Нечым стрывожана сэрцайка кволае.

Чым? — адказаць не магу я.

Можа быць, гэтая даль непагожая

Крые у хмарах няшчасці?

Можа, збіраецца сіла варожая

Новы наслаці напасці?

1921


Загрузка...