Пайшоў я да лекара са скаргай: ломіць у касцях, выпірае гузы на нагах, рэбрах і галаве. Той выслухаў, абмацаў і прапанаваў Калабжэг.
Паехаў я ў гэты Калбжэг па здароўе. Набраў адзежы, абутку і іншых, курортных прычындалаў. Нават купіў парачку процізачаткавых сродкаў (а вось нешта трапіцца). Прыехаў вясёлы, атрымаў ложак у чатырох-асабовым пакоі. Мае сужыхары аказаліся ветэранамі, зайздросцілі мне выгляду (О, пан дык яшчэ можа, не тое, што мы).
Мяне нават крыху дапякла іхняя зайздрасць, але я падумаў: буду дэманстраваць іхнюю рацыю, хай лічыць, што я яшчэ сапраўдны мужчына.
Развесіў я вопратку, пабрыўся з дарогі, памыўся і пабег на мора. Хоць і восень, а ўсё ж на пляжы цьма народу. Ходзяць групамі, парамі і ў адзіночку. Гавораць гучна, смяюцца і шэпчуцца, крадком мнучы сабе рукі і з прагнасцю спазіраючы ў вочы. Божа, які тут шчаслівы народ! А якія ўсе добрыя!
На другі дзень санаторны лекар прыпісаў мне лячэбны працэдур. І пачаў я хадзіць па санаторных пунктах. Тут мелі мяне купаць, там масаваць, трасці электронамі, біць бічамі.Усюды сустракаў жанчыны і ўсе ахвотна дзяліліся са мной сваімі заўвагамі наконт санаторнага лячэння. Адны гаварылі, што працэдуры працэдурамі, а нельга выракацца вячэрніх гульняў. Іншыя раілі, што чалавек, які вырваўся з дому, павінен жыць спакойна, падпарадкавацца ўказанням санаторнага лекара: абавязкова лягаць спаць у дзесяць вечара, а ўставаць у шэсць раніцы. Трэція, паводле мяне найбольш лагічна, даказалі, што чалавек павінен рабіць тое, што ў даны момант яму хочацца. І не забываць аб крынічнай вадзе. Яна ключом б'е далёка на пляжы.
Вось я гэтых трэціх і паслухаў. Апрача ўсіх працэдур, тры разы ў дзень хадзіў да крыніцы. Турнусы прыяжджалі і ад'язджалі, а я не разбіраўся, хто і што, заўсёды імкнуўся да поспеху. Спачатку прапанаваў сродкі, якія прывёз з сабою, але першая пятая, дзесятая толькі вочы слупам ставіла (здзіўляючыся маёй адсталасці). Урэшце скончыў я з прапановамі, забыў нават аб сродках, ажыццяўляў праграму згодна з планам лячэння. І ніколі не забыў напіцца крынічнай вады.
Трохтыднёвая курацыя зрабіла сваё. Ногі ледзь цягаў, але затое жывата і следу не засталося. Ну, думаю усё выйшла так, што лепш не прыдумаеш. Шкада толькі, што так хутка ўсё праляцела. Сёння выязджаю. Пасля абеду пайду да крынічкі і ў апошні раз нап'юся цудоўнай вады.
Хлябчу яе, стоячы на каленях, і сапу (бо прагнасць падказвае напіцца ў запас), а людзі рагочуць нада мною. Паднімаю вочы на іх, бачу, стаіць знаёмая прадаўшчыца спажывецкай крамы, мясцовая. Пры ёй фатограф, які ходзіць па пляжы і шукае аматараў для здымкаў, таксама тутэйшы. Ведалі мяне. Устаю і крыху саромеюся за прагнасць. Яны пытаюць:
Смачная вада?
— О, так, — адказваю, — саланаватая, пахне аманіякам, ды яшчэ чымсьці, адным словам, адно здароўе!
— Напэўна, — гаворыць жанчына пад рогат фатографа, — гэта ж вада з гарадскога калектара.
Развітаўся я хуценька і, рады, што больш іх не стрэну, пабег пакаваць чамаданы.
У цягніку абмяркоўваю, што скажу жонцы, калі здзівіцца, чаму так пахудзеў.
Прыехаў дамоў раніцай, жонка на рабоце. Выкупаўся я, наеўся і лёг спаць (трэба ж годна прывітаць выпашчаную жанчыну). Прыйшла тэрмінова. Я ўцешыўся, абнімаю яе, хвалю, што пахарашэла, а яна скептычна:
— Ці ты не замнога схуд? Мусіць жанчыны цябе голадам марылі?
— А каб ты ведала, кормяць там дрэнна і вада ўсё выцягвае.
— Заўтра пойдзем да дэрматолага.
— Што ты, чаго мне да яго?
— Я ведаю чаго.
Што рабіць, пайшоў. Дэрматалогам аказалася жанчына ды прыгожая. Паглядзела на мяне, падатыкалася і сказала:
— Нешта тут неясна. Вось адрас і яшчэ сёння ў васемнаццаць нуль-нуль абавязкова пакажыцеся.
"Што будзе?" — прадрыжэў я ўвесь дзень і ў вызначаную гадзіну з'явіўся. Давялося прайсці і праз доўгае даследаванне, але было ўсё добра.
Толькі кватаранты здзіўляліся, што такі малады, а лягае спаць у дзесяць нуль-нуль, як яны.
І ўсё гэта дзякуй лячэбнай вадзе.
1981 г.