Чалавек, калі хоча спаць, можа заснуць усюды. Я чуў, што людзі спалі ў буславым гняздзе, прывязаўшыся на дрэве, на калодзежы, на дарозе усюды. Я сам спаў, круцячы жорны ў Югана, араўшы, баранаваўшы, калышучы дзіця, на кані, на марозе, пад снегам, у маршы і чорт ведае дзе яшчэ. А вось здзівіўся калі пачуў тое, аб чым зараз раскажу.
Група рабочых усю ноч піла і гуляла. А калі іх з рэстарана неяк выдварылі, хлопцы прыйшлі ў гасцініцу. Не былі ў сілах пабрыцца, ані памыцца. Але абавязкі ведалі. Выпілі запасы і ў святочных касцюмах, трымаючыся пад рукі, пайшлі да аўтобуса. Вострае паветра ўліло ў іх асвяжаючую сілу. На працу прыехалі ў час. Хістаючыся і гікаючы, пераапрануліся ў рабочую вопратку і гайда на свой участак. Трое (прыземныя людзі) знайшлі сабе куточкі сярод масы труб, бетонных, элементаў і мяшкоў шклянае ваты і, як людзі чыстага сумлення хуценька заснулі. А той чорт, чацверты, прысвоіўшы нешта з ката, нешта з лятучае мышкі, закарабкаўся на вышыню 51 метраў і з фантазіяй выцягнуўся на бэльцы, шырынёй у 15 сантыметраў. Рукі і ногі віселі па баках, а ён на хрыбце ляжаў і хроп.
Хадзілі туды, розныя фахоўцы, брыгадзіры, кіраўнікі, але ніхто не ведаў, як яго сцягнуць. Урэшце з'явіўся нехта з галоўнай дырэкцыі і параіў, каб захаваць максімальную цішыню бо можа пералякацца, упасці і нарабіць усім клопатаў. Так і зрабілі.
У 14 нуль-нуль тры дысцыплінавыя сябры, як на званок, абудзі-ліся, вылезлі са сваіх нор, распрадавалі ногі і рукі, закурылі ды гавораць: "Як яго разбудзіць бо час на абед".
— Як? — гаворыць надышоўшы з суседняга ўчастка сябра, — а вось як. Свіснуў на пальцах, і "лятучая мыш, ці кот" як па камандзе, сеў і спытаў: "Ужо?" Злез з бэлькі і ўсе героі пайшлі з'есці дарэмны, заслужаны абед. Пасля пераапрануліся і дарэмным аўтобусам паехалі на піва.
Бачыце, што значыць трэніроўка?! І вып'юць колькі трэба і з бэлькі не спадуць і на абед у час прачнуцца. І самае цікавае, ніхто не ве-дае прозвішчаў герояў, мо яшчэ атрымалі б узнагароды за храбрасць.
1982 г.