Калі я быў малым губатым Цвелькам, па нашай ваколіцы ездзіў бедны Шайка-анучнік з Орлі. Гэты Шайка і гаварыў: "Дай Божа мне той розум, што ў мужыка на канцы". Прыклады цвёрда сведчаць за Шайкам. Ужо вялікі байбак, але дурны, павёз я прадаваць на рынак жыта, каб купіць абутак. Жыта я прадаў, але пакуль знайшоў таго, хто прадае чаравікі, убачыў натоўп людзей. "Што там такое"? — падумаў я і пачаў прапіхацца. Бачу, столік а за ім нейкі прахадзімец усё раскідае тры карты і аж просіцца, каб яго абыграць. Ну, ці ж цяжка адгадаць, дзе чырвоная, калі ён яе паказвае? Бачу, адзін хлопец, загарнуў горбу грошай. Давай, думаю, і я нажывуся. Пачаў я адкрываць карты. А стаўка была высокая. Мо тры разы адкрыў і па маіх грошах.
Вестка дакацілася да маёй вёскі. Усе рагаталі.
Учора ў тэлебачанні даведаўся я, што ў краіны 30 мільярдаў долараў даўгу, і што ад яго будзем у год плаціць З млд. працэнтаў. Пасівеў яшчэ больш і падумаў: "Хана"!
Сёння сустракаю Віктара, чалавека, бы Шайка, з галавою, і бядую: што будзе з краінай? А той кажа:
— Каб дзяржава не была бездапаможнай, як ты, то ўжо б забылася, як выглядаюць даўгі!
— Што ты скажаш? — азваўся я з уцехай.
— А пэўна!
— Як гэта, Віктар, як?
— А вось як. У краіне 30 мільёнаў дарослых людзей. А 30 мільярдаў падзяліць на 30 мільёнаў — гэта толькі коскай адцяць сем нулёў і выйдзе, што кожны з нас вінаваты 1000 (усяго толькі адну тысячу) долараў. Гэта ж дробязь. Такія грошы ў нас ёсць, толькі ніхто не дасць дарма свайго маёнтку.
— Добра, але што тут павінна зрабіць дзяржава?
— Ты ў мадзяраў быў? — ні прышыў, ні прылатаў пытае Віктар. — Не. — Шкада, бо хто ў іх быў, той ведае, што там можна зарабіць шмат долараў. А калі так, то дзяржава павінна кожнага з нас паслаць у Венгрыю пяць разоў у год і каб кожны з нас пры вяртанні абавязаўся прадаць дзяржаве дзвесце долараў.
Вось і развязка пытання.
Узнагароду падзяліце на дваіх па роўных частках, бо каб не я, то Віктар сваёй думкі не выказаў бы, бо пісаць не ўмее.
1985 г.